Новости
Да праекта «Новае жыццё ў абмен на крышачкі» далучаецца ўсё больш лагайчан
главное
1311 дня(-ей) назад
2
4

Жыхары Лагойскага раёна актыўна ўдзельнічаюць у дабрачыннай акцыі па зборы крышачак. Толькі за мінулы год з райцэнтра было транспарціравана ў сталіцу 500 кг крышачак.

Гэта ініцыятыва нарадзілася ў Турцыі і распаўсюдзілася па ўсім свеце. Сэнс яе ў тым, што сабраныя пластыкавыя крышачкі ад бутэлек адпраўляюцца на перапрацоўчыя заводы, а сродкі, атрыманыя ад іх здачы, ідуць на дапамогу хворым дзецям.

Галоўная задача акцыі – арганізаваць збор, сарціроўку і дастаўку крышачак на прадпрыемства для перапрацоўкі. І гэтым займаюцца нераўнадушныя, апантаныя людзі.

Адным з самых актыўных валанцёраў з’яўляецца лагайчанін Павел Алімаў (на здымку), які заўсёды дапамагае са зборам і дастаўкай крышачак у Лагойску. Вось і нядаўна ён адразу адгукнуўся на просьбу вывезці крышачкі з тэрыторыі рэдакцыі, дзе арганізаваны пункт іх збору.

«Крышарыкамі» з’яўляюцца як асобныя валанцёры, так і цэлыя сем’і, калектывы. Напрыклад, актыўны збор арганізавалі ў аддзяленні дзённага знаходжанння пажылых людзей Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лагойскага раёна. Святлана Пашкевіч і Тамара Дземянчук дэманструюць назбіранае за кароткі час, а загадчык аддзялення Аліна Голуб расказвае, што збіраюць крышачкі не толькі наведніцы, але і блізкія, сваякі, суседзі.

Удзел у акцыі не вымагае фінансавых затрат. Увесь клопат – не выкінуць іх у сметніцу, а сабраць у асобны кантэйнер, пакет ці іншую ёмістасць. Крышачка да крышчакі – і яшчэ адно дзіця з цяжкім захворваннем ў бліжэйшы час атрымае неабходныя для здароўя рэчы.

Алена Масцерава.