У пятніцу, 2 красавіка, прайшоў першы этап фестывалю школьнай творчасці «Суквецце талентаў». У ім прынялі ўдзел творчыя калектывы 4-х устаноў адукацыі Лагойскага раёна: СШ № 1 г. Лагойска, гімназіі, Астрошыц і Цэнтра дзіцячай творчасці Лагойскага раёна.
Народны і эстрадны вакал, мастацкае выкананне літаратурных твораў, майстэрства вядучых, інструментальны жанр і нават дэфіле адзення – у кожнай намінацыі знайшліся свае зорачкі.
Журы, у якое ўваходзілі спецыялісты ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, а таксама супрацоўнікі Лагойскага РЦК, дзе і праходзіў канцэрт, выбралі лепшыя нумары, якія на працягу наступнага года будуць задзейнічаны ў розных мерапрыемствах і канцэртах раёна і вобласці.
Юныя артысты з кожнай установы адукацыі атрымалі дыпломы.
А наступны этап пройдзе заўтра, 3 красавіка, у Плешчаніцах.
Алена Масцерава.