Новости
На вясновых канікулах з 29 сакавіка стартуюць адразу 3 анлайн-лагеры для дзяцей
главное
1359 дня(-ей) назад
2
4

Іх рыхтуе каманда педагогаў-валанцёраў з Беларусі пры падтрымцы праграмы «Настаўнік для Беларусі».

Нямецкі анлайн-лагер «Geni@le ferien» будзе арганізаваны для дзяцей 11-13 гадоў сумесна з інстытутам імя Гётэ. Школьнікі пазнаёмяцца з нямецкай музыкай, трапяць у свет вядомых асоб, успомняць любімыя казкі, змогуць павысіць узровень маўлення па-нямецку.

Англійскі анлайн-лагер  «AROUND THE WORLD» будзе праведзены для вучняў 5-8 класаў сумесна з «English BY Camp». Яго ўдзельнікі, карыстаючыся англійскай мовай, адчуюць сябе падарожнікамі, пазнаёмяцца з культурай іншых краін і знойдуць шмат сяброў.

А трэці лагер «SCIENCE CAMP» – навуковага накірунку, дзе вучні возьмуць удзел не толькі ў тэарэтычных, але і ў практычных занятках. Напрыклад,  вырасцяць свой крышталь і паўдзельнічаюць у іншых эксперыментах.     

Прыняць удзел у такіх лагерах можна бясплатна, прайшоўшы рэгістрацыю па спасылках у групах «Учитель для Беларуси» у "Фэйсбуку" і "Інстаграме".

Алена Масцерава.