Новости
На таксістаў сталі скардзіцца ў 8 разоў больш
Так сцвярджае транспартная інспекцыя
главное
1400 дня(-ей) назад
2
4

Па інфармацыі транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці ў іх філіял за  2020 год паступіла 428 скаргаў і заяў аб адміністрацыйных парушэннях на работу вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі, что ў 8 разоў больш, чым у  2019 годзе.

Найбольшая колькасць парушэнняў -- па афармленню аўтамабіляў – таксі, пачынаючы ад візітных картак вадзіцеля і перавозчыка і заканчваючы адсутнасцю плафонаў і жоўтых палосаў па  бакавых паверхнях аўтамабіляў.

Далей ідуць звароты  на адказ у выдачы квіткоў таксометра пасля сканчэння паездкі за наяўны разлік,  правоз пасажыраў без таксометра ці без яго уключэння.

І самае галоўнае - адсутнасць у аўтамабіляў-таксі  тэхагляду, які трэба праходзіць адзін раз у 6 месяцаў.

Ёсць выпадкі грубасці вадзіцеляў у адносінах да пасажыраў і неабгрунтаваныя адказы у перавозцы, правоза пасажыраў па завышанаму тарыфу.

Па меркаванню работнікаў транспартнай інспекцыі, адмена Дэкрэтам Прэзідэнта РБ № 7 ад 23 11.2017 года ліцэнзій на перавозку пасажыраў аутамабілямі-таксі адмоўна сказалася на якасці перавозак, што падмацоўваецца скаргамі кліентаў.

    

 Намеснік начальніка філіяла па горадзе Мінску і Мінскай вобласці  А. М. Якшэвіч.