Новости
Школа запрашае ў спартзалу бацькоў
главное
1405 дня(-ей) назад
2
4

Устанавілася снежнае, марознае надвор’е, таму ў 6-ты школьны дзень установы адукацыі раёна праводзяць шмат мерапрыемстваў, звязаных з зімовымі забавамі. Школьнікі ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах і гульнях на свежым паветры.

Напрыклад, у СШ № 1 г. Лагойска ў мінулую суботу праходзіла «Школьная лыжня – 2021», а заўтра, 30 студзеня, вучні возьмуць удзел у зімовым турніры спартыўных гульняў і гарадскім свяце «Дзень снегу».

–  Нашы школьнікі з задавальненнем займаюцца зімовымі відамі спорту, – расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Пляшкевіч. – Але мы запрашаем і дарослых далучацца да здаровага ладу жыцця. Па суботах з 17.00 да 19.00 мы прапануем бацькам прыходзіць у школьную спартыўную залу, каб займацца спортам, гуляць у камандныя гульні і ўмацоўваць сваё здароўе.

Бацькі могуць наведваць спартзалу на бясплатнай аснове, адзначыла педагог.

Алена Масцерава.