Новости
Галіна Паўловіч: «Клубы закрываць нельга»
главное
1400 дня(-ей) назад
2
4

Сярод удзельнікаў 6-га Усебеларускага народнага сходу ад Лагойшчыны будзе і культарганізатар Каменскага СК Галіна Паўловіч.

Яна падзялілася думкамі, якія яе хвалююць і якія хацелася б данесці да важнага форуму.

Па-першае, што датычыць непасрэдна работнікаў культуры, то яны павінны захоўваць народныя традыцыі, тую багатую спадчыну, якую пакінулі нам продкі. Напрыклад, у Камена амаль усе сцэнарыі святаў ствараюцца на роднай мове. У іх выкарыстоўваецца фальклор, абрады, што існуюць на гэтай зямлі. Дзеці і моладзь акрамя сучаснай цікавяцца і старадаўняй культурай.

Па-другое, установам культуры неабходна ўсімі сродкамі ўмацоўваць сямейныя каштоўнасці, прапагандаваць станоўчы вопыт.

Па-трэцяе, лічыць суразмоўца, на карысць усім была б падтрымка культуры ў вёсцы мясцовымі сельгаспрадпрыемствамі незалежна ад іх форм уласнасці.

А яшчэ добра мець хоць невялічкі фонд для заахвочвання ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, асабліва самых маленькіх артыстаў. Пакуль для гэтага выкарыстоўваецца спонсарская дапамога, разлічваць на якую даводзіцца не заўсёды.

Але самае галоўнае – нельга закрываць установы культуры ў вёсцы, пазбаўляючы людзей магчымасці карысна і цікава адпачываць пасля нялёгкай працы.

Валянціна КОРЗУН.