За мінулы год у Лагойскім раёне адбыліся 63 злачынствы, здзейсненыя ў сферы высокіх тэхналогій. Іх колькасць у параўнанні з 2019-м павялічылася амаль удвая. А за 2 тыдні 2021 года па падобных фактах ужо зарэгістравана 7 заяў і ўзбуджана 5 крымінальных спраў .
– Звяртаемся да грамадзян з просьбай не перадаваць рэквізіты сваіх плацежных картак трэцім асобам, не размаўляць па тэлефоне з так званымі «работнікамі банкаў», – адзначыў начальнік Лагойскага РАУС Сяргей Лосіч. – Калі яны просяць перадаць ім вашы даныя, пераконваюць вас, што хтосьці спрабуе зняць грошы з вашай карткі і рэквізіты неабходныя для блакавання плацежнай аперацыі, заканчвайце размову і звяртайцеся ў банк.
Некалькі разоў правярайце прадаўцоў у інтэрнэт-магазінах, асабліва тых, якія прадстаўляюць значныя зніжкі. Не будзьце бяспечнымі і празмерна даверлівымі.
Алена Масцерава.