– У першую чаргу, неабходна ўнесці змены ў працу службы інфекцыйных паталогій з мадэрнізацыяй існуючых інфекцыйных аддзяленняў, – зазначыў Юрый Уладзіміравіч.
Таксама доктар лічыць, што вакцынацыя ад каранавіруса павінна ўвайсці ў каляндар прышчэпак.
Важным пытаннем, на думку дэпутата са шматгадовым стажам, з’яўляецца стварэнне ў сельскай мясцовасці годных жыллёвых умоў для спецыялістаў, у тым ліку для медработнікаў.
Падрабязней пра гэтыя і іншыя прапановы дэлегата ад Лагойскага раёна чытайце ў нумары газеты «Родны край», што выйдзе 20 студзеня ў сераду.
Алена Масцерава.