Новости
Каб не нашкодзіць птушкам: чым іх можна карміць
главное
1418 дня(-ей) назад
2
4

Устанавілася халоднае надвор’е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра ніжэй за 15 градусаў. Пры такіх марозах, зазначаюць арнітолагі, можна падкормліваць птушак. Але не хлебам і батонам – гэтыя прадукты шкодзяць іх здароўю.

Качкам, лебедзям можна даць аўсянай кашы ці крыху адвараных аўсяных круп, пшаніцы або ячменю, прарошчанага зерня.

Падтрымаць сініц, шчаглоў, зелянушак, дзятлаў і іншых птушак, якія зімуюць у Беларусі, можна семачкамі сланечніка ў сырым выглядзе без солі, спецыяў і ў шкарлупцы, рапсам, нясоленым салам.

Алена Масцерава.