На сесіі Лагойскага раённага Савета дэпутатаў былі зацверджаны 5 кандыдатур удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу і вызначаны рэзервовы састаў у складзе 3-х чалавек.
– Усе ўдзельнікі сходу з’яўляюцца дэпутатамі мясцовых саветаў, – расказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Людміла Муравіцкая. – Улічваючы важнасць дадзенага мерапрыемства, пры зацвярджэнні кандыдатур звярталася ўвага на іх прафесіяналізм, асабістыя якасці, а таксама актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна.
Немалаважны той факт, што за дэпутатаў мясцовых Саветаў у свой час прагаласавалі выбаршчыкі, а значыць, аказалі ім давер і далі паўнамоцтвы на прадстаўленне інтарэсаў землякоў.
Думаю, гэтыя людзі змогуць данесці да такога фажнага форуму, як Усебеларускі народны сход, чаканні і прапановы жыхароў нашага раёна, – адзначыла Людміла Муравіцкая.
Алена Масцерава.