Новости
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая павіншавала дашкалят з Чудзеніч
главное
1423 дня(-ей) назад
2
4

Напярэдадні Новага года ў дзіцячы садок в. Чудзенічы завіталі з падарункамі госці. У дашкольную ўстанову, якую наведваюць 19 выхаванцаў, прыехалі дэпутаты на чале з Наталляй Якубіцкай, членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.

Святочна ўбраныя дзяўчынкі і хлопчыкі сустрэлі гасцей навагоднімі вершыкамі, віншаваннямі і чароўным танцам сняжынак.

– Мы хацелі б, каб вы заўсёды заставаліся такімі ж прыгожымі і шчаслівымі, – звярнулася да дзетак кіраўнік дэпутацкага корпусу вобласці пасля іх невялікага, але такога душэўнага выступлення. – Спадзяюся, што ў будучым вы будзеце добрымі, годнымі людзьмі. Дзякуй вам і вашым выхавальніцам за падораныя  імгненні радасці. Усяго вам самага найлепшага! З Новым годам!

А потым дзетак чакалі прыемныя падарункі, якія разам з Наталляй Якубіцкай уручалі старшыня Савета дэпутатаў Лагойскага раёна Людміла Муравіцкая, генеральны дырэктар Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Яўген Крыскевіч, дырэктар СК «Трайпл-Агра» Дзмітрый Лагвіновіч, старшыня Астрошыцкага сельвыканкама Іван Мокшын.

Цацкі, спартыўны інвентар, аргтэхніка – усё гэта спатрэбіцца для арганізацыі якаснага і эфектыўнага вучэбна-выхаваўчага працэсу ў дашкольнай установе. Удзячныя дзеткі і выхавальніцы ў адказ на віншаванне уручылі гасцям салодкія сувеніры.

 Алена Масцерава.