Новости
Інтэлектуалы з Лагойска абыгралі сапернікаў з 5-ці краін
главное
1435 дня(-ей) назад
2
4

28 снежня прайшоў адкрыты чэмпіянат Эстоніі па «Што? Дзе? Калі?» сярод школьнікаў. У ім прынялі ўдзел 40 каманд з Эстоніі, Латвіі, Літвы, Фінляндыі і Беларусі. 

Лагойскія старшакласнікі выступалі ў сумеснай камандзе са школьнікамі з Чэрвеня: «Цільтонскі ордэн» трэніруюць Вадзім Кузміч і Ірына Вабішчэвіч. Гульня праходзіла анлайн, але гэта не перашкодзіла паказаць лагойска-чэрвеньскай зборнай чарговы бліскучы вынік – 1-е месца!

Трэніроўкі лагойскага інтэлектуальнага клуба «Ad astra» праходзяць на дадзены момант анлайн. Наступны сур’ёзны турнір, на якім плануюць выступіць эрудыты з райцэнтра, толькі сярэдняга школьнага ўзросту, – гэта Х Рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях для школьнікаў  «Зіма-2021».

Пажадаем нашым эрудытам поспехаў!

Алена Масцерава.