Новости
Лагайчане бліскуча выступілі на міжнародным інтэлектуальным турніры «Ізумрудны горад»
главное
1432 дня(-ей) назад
2
4

На мінулых выхадных,19 – 20 снежня, удзельнікі лагойскага клуба «Ad astra» прымалі ўдзел у ІV Міжрэгіянальным  фестывалі інтэлектуальных гульняў для школьнікаў «Ізумрудны горад». Ён праходзіў анлайн з г. Ліпецка. Спаборнічала ў ім 41 каманда з Беларусі і Расіі.

Лагайчане, якіх трэніруе Вадзім Кузміч, выступалі ў камандзе «Цільтонскі ордэн» са школьнікамі з Чэрвеня (трэнер Ірына Вабішчэвіч). На дадзены момант трэніроўкі ў інтэлектуальным клубе «Ad astra» праходзяць анлайн, што не перашкаджае лагойскім эрудытам быць у добрай форме. Мяркуйце самі: зборная «Цільтонскі ордэн» атрымала перамогу ва ўсіх відах праграмы: «Што? Дзе? Калі?», «Эрудыт-квартэт», «Інтэлектуальная салянка» (набор медыягульняў). 

Віншуем з бліскучым вынікам старшакласнікаў з Лагойска Паўла Лашкевіча, Кацярыну Салодкую, Вітольда Машчанкова, а таксама іх калег Паўла Барбука і Ксенію Місюру з Чэрвеня.

Дарэчы, вучні гарадскіх школ, якія паехалі на інтэлектуальную змену ў Нацыянальцы дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», таксама паказалі нядрэнныя вынікі ў розных гульнях. Так, сямікласнікі з райцэнтра, выступаючы ў складзе каманды «Не плачце», толькі па рэйтынгу ўступілі перамогу сапернікам у «Кубку надзеі». У турніры «Крыштальны зубр» яны занялі 1-е месца ў медыягульні, 2-е – у «Што? Дзе? Калі?».

Жадаем лагойскім інтэлектуалам далейшых перамог!

Алена Масцерава.

 

yii\base\ErrorException
Error

PHP Core Warningyii\base\ErrorException

Module 'mysqli' already loaded