Новости
Школьніца з Лагойска заняла 3-е месца ў конкурсе «Паштоўка вогніку».
главное
1450 дня(-ей) назад
2
4

У конкурсе паштовак Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі прынялі ўдзел больш за 5 тысяч школьнікаў з усёй краіны. Арганізатары адзначаюць, што ўзровень работ, дасланых вучнямі, вельмі высокі, таму цяжка было выбраць пераможцаў і на кожным з прызавых месцаў апынулася па некалькі чалавек.

У спіс уладальнікаў 3-га месца ўвайшла Альбіна Грынь, вучаніца 7 класа СШ № 1 г. Лагойска. Дзяўчынка зараз знаходзіцца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», таму пра ідэю стварэння паштоўкі расказала яе мама, настаўніца Ірына Грынь, пад кіраўніцтвам якой Альбіна і змайстравала свой выраб:

– Ідэю паштоўкі-шэйкера падказала нам завуч Наталля Пляшкевіч. Яна робіцца з выкарыстаннем празрыстага пластыку, унутры якога пераліваюцца бліскучыя пайеткі і бліскаўкі. Атрымліваецца эфект бразготкі, вельмі казачны і таямнічы. Таксама пры вырабе конкурснай паштоўкі дачка выкарыстоўвала тэхніку скрапбукінгу. Абавязковым элементам на ёй, па ўмовах конкурсу, стаў вобраз рысяняці Вогніка – сімвала беларускай піянерыі.

Дарэчы, работы пераможцаў 22 снежня будуць перададзены ў Ганцавіцкую дапаможную школу-інтэрнат падчас традыцыйнага каляднага канцэрта.

Алена Масцерава, «РК».