Новости
Хлопчык з Лагойска намаляваў сімвал Новага года і стаў прызёрам святочнага конкурсу
главное
1442 дня(-ей) назад
2
4

Данііл Лёля з Лагойска заняў 2-е месца ў конкурсе дзіцячых малюнкаў, які другі год запар праводзіць брэнд "Fancy". Дзецям прапаноўвалася намаляваць сімвал 2021 года – быка ці карову. Усяго з розных куточкаў нашай краіны было даслана 350 работ. Іх падзялілі на 3 намінацыі па ўзросту ўдзельнікаў.

За кожны з малюнкаў можна было прагаласаваць на старонцы ў Інстаграме. Маленькі мастак з райцэнтра, першакласнік Лагойскай гімназіі, трапіў ва ўзроставую групу да 7 гадоў. Прыемна, што яго актыўна падтрымалі «падабайкамі» лагайчане.

Галоўным прызам у кожнай з намінацый павінна стаць эксклюзіўная цацка, пашытая па малюнку пераможцы. За 2-е і 3-е месцы брэнд падорыць адну з самых папулярных цацак са сваёй калекцыі на святочнай цырымоніі ў Мінску перад Калядамі.

Алена Масцерава.