Ансамбль «Акардыяна» Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў стаў лаўрэатам І ступені ІІ Рэспубліканскага конкурсу мастацтваў «Вясёлка талентаў».
Юных акардэаністак Дар’ю Дунец, Марыю Бондараву, Мілану Лукашэвіч выдатна падрыхтавала педагог Таццяна Каржова, якая атрымала дыплом за высокае педагагічнае майстэрства. Была адзначана таксама работа канцэртмайстраў Ніны Жалабковіч і Андрэя Якубчыка.
Да таго ж, лаўрэатамі І ступені сталі Марыя і Мілана за сольнае выкананнне паліфанічных твораў – узораў арганнай музыкі.
Алена Масцерава.