На асенніх канікулах прайшла раённая алімпіяда па вучэбных прадметах. Дзесяць яе пераможцаў возьмуць удзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды.
З гімназіі г. Лагойска на вобласць прайшлі 5 вучняў: Павел Абрамовіч і Вінсэнт Мірановіч па матэматыцы (настаўніца Тамара Ралёнак), Аляксандра Малашкевіч па геаграфіі (педагог Алена Бабкевіч), Кацярына Салодкая па рускай мове (філолаг Наталля Кісель) і Дар’я Дунец па хіміі (настаўніца Іна Багдановіч).
Арцём Бушыла, вучань Ірыны Кучынскай з Каменскай школы, будзе змагацца з лепшымі матэматыкамі Міншчыны. Па гэтым жа прадмеце пакажуць свае сілы Марыя Ізбавіцель з Косінскай СШ, якую падрыхтаваў Мікалай Мацюшонак, і Аляксей Анікеееў, вучані Людмілы Няверкі з Плешчаніцкай СШ № 1.
З самымі моцнымі юнымі біёлагамі вобласці сустрэнецца вучаніца Лагойскай СШ № 1 Лізавета Казлоўская, падрыхтаваная Ірынай Войцік. А дзевяцікласнік з Калачаўскай школы Уладзіслаў Падгайскі пад кіраўніцтвам Валянціны Жукоўскай старанна вывучаў нямецкую мову, узровень валодання якой пакажа на 3-м этапе.
Жадаем нашым вучням поспехаў на абласным этапе алімпіяды!
Алена Масцерава.