Як расказаў ксёндз Войцех Вальчына, пачынаючы з панядзелка, 30 лістапада, у Лагойскім касцёле будуць ладзіцца літургіі ў гонар Божай Маці: у панядзелак і чацвер у 7.00, у пятніцу – у 18.00 і ў суботу – у 9.00. У дзень урачыстасці з нагоды беззаганнага зачацця Панны Марыі, 8 снежня, імша адбудзецца ў 18.00.
Адвэнт – гэта час чакання Езуса з мэтай дазволіць Яму адрадзіцца ў людскіх сэрцах, час іх ачышчэння, якое адбываецца праз пакаянне і аднаўленне духоўнага жыцця, а таксама праз разважаннe аб тым, як прыходзіць Езус. Для гэтага найперш неабходна больш часу прысвяціць малітве, якая дапаможа знайсці адказы на пытанні, што нас хвалююць. Неабходна знаходзіць час для набажэнтваў, праяўляць міласэрнасць.
Падрыхтавала Валянціна КОРЗУН, “РК”.