Новости
У лагойскай галерэі можна скокнуць з парашутам – але толькі да 18 кастрычніка
главное
1510 дня(-ей) назад
2
4

Застаюцца 2 няпоўныя дні працы выставы «Нерэальная рэальнасць» у Мастацкай галерэі Сяргея Давідовіча. Сёння і заўтра, 17 кастрычніка, да 18.00 пры дапамозе VR акуляраў тут можна адправіцца ў віртуальнае падарожжа па Венецыі, егіпецкай пустыні, горадзе на Няве. Арганізатары прапануюць пабываць у гарах Іярданіі, паглядзець на дыназаўраў, выйсці ў адкрыты космас і нават скокнуць з парашутам.    

У віртуальных акулярах, выбіраючы адпаведную гульню, атрымліваеш магчымасць уступіць у барацьбу з зомбі, распачаць марскі бой або паспрабаваць сябе ў якасці рыбака.

Для аматараў арыгінальных кадраў створаны фотазоны з 3D малюнкамі.

Выстава мае пазнавальна-забаўляльны характар. Але на яе інфармацыйных стэндах расказваецца пра тое, што касманаўты выкарыстоўваюцьVR акуляры для падрыхтоўкі да жыцця на Міжнароднай касмічнай станцыі, людзі з абмежаванымі магчымасцямі – для пагружэння ў бяспечныя, кантралюемыя асяроддзі з мэтай эфектыўнага дыстанцыйнага навучання. Маладым вадзіцелям ствараюць віртуальную сітуацыю сур’ёзнай аварыі, каб яны ўбачылі, што акуратнае ваджэнне дапамагае выратоўваць чалавечыя жыцці.

Як расказала старэйшы навуковы супрацоўнік Валянціна Кезік, на выставу прыходзяць наведвальнікі розных узростаў. І дзеці, і іх бацькі выбіраюць цікавыя для сябе тэмы і пры дапамозе тэхналогій віртуальнай рэальнасці трапляюць у тыя прасторы, якія выклікаюць у іх мора эмоцый.

Алена Масцерава, «РК».