Напярэдадні зімовага сезона работнікі ДЭУ-67 займаюцца ўмацаваннем абочын і з’ездаў на аўтамабільных дарогах Лагойшчыны. Так, у пачатку тыдня брыгада гэтай арганізацыі ўзнаўляла бар’ерную агароджу на дарозе Р66 недалёка ад вёскі Лагаза. Да гэтага на дадзеным участку паднялі ўзровень абочыны і ўмацавалі яе.
Як расказала майстар ДЭУ-67 Аліна Ігнаценка, з 14 кастрычніка спецыялісты прыступілі да ўмацавання з’ездаў і абочын на дарозе Р40 паблізу в. Чудзенічы.
Умацаванне абочын забяспечвае трываласць і ўстойлівасць дарожнага палатна, падчас снегападаў аблягчае яго снегаачыстку, уплывае на бяспеку і хуткасць руху аўтамабіляў.
Алена Масцерава, «РК».