Новости
Лагайчанін прабег 65-кіламетровы марафон каля Крэўскага замка
главное
1501 дня(-ей) назад
2
4

У суботу, 10 кастрычніка, у в. Крэва Смаргонскага раёна прайшлі спаборніцтвы бегуноў: забег «Жук-трэйл #17 Крэва» і «Марафон «Вітаўт».

Забег серыі «Жук-трэйл» праходзіў на кароткіх адлегласцяхх – 5, 10 і 21 км, марафон – на дыстанцыях 42 і 65 км, даступных як для бегуноў, так і для веласіпедыстаў. Цэнтр спаборніцтваў, старт і фініш размяшчаліся каля руін Крэўскага замка. Усе ўдзельнікі на фінішы атрымлівалі памятныя медалі.

Свой медаль «Марафона «Вітаўт» атрымаў лагайчанін Аляксандр Міхаськоў, аматар бегу, удзельнік шматлікіх забегаў і марафонаў. Наш зямляк прабег самую доўгую дыстанцыю, 65 кіламетраў, і назваў удзел у кастрычніцікм марафоне цікавым вопытам.

А ў наступным месяцы ён збіраецца на «Жук-трэйл #21 Лагойск», які пройдзе 14 лістапада ў нашым горадзе.

Жадаем Аляксандру поспехаў на чарговых стартах!

Алена Масцерава, «РК».