Новости
Лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года» стала педагог з Лагойска
главное
1511 дня(-ей) назад
2
4

У Палацы Рэспублікі 2 верасня назавуць пераможцу рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». За гэта званне на працягу 10-ці апошніх дзён верасня змагаліся больш за 50 педагогаў з усёй краіны, у тым ліку 8 з Мінскай вобласці. А ўсяго на старце педагогаў Міншчыны было больш за 2 тысячы.

Да фінішнай прамой годна дайшла настаўніца Сярэдняй школы № 1 г. Лагойска Святлана Іванюшына, якая вясной стала «Настаўнікам года Мінскай вобласці» ў намінацыі «Пачатковыя класы». А ў выніку фінальных выпрабаванняў у Мінску ў той жа намінацыі Святлана Аляксандраўна заняла 2-е месца і атрымала званне лаўрэата конкурсу.

– Гэта было вельмі хутка, на адным дыханні, – падзялілася сваімі ўражаннямі пра ўдзел у фінале лагайчанка. – Конкурс стаў выпрабаваннем сябе, спосабам выяўлення сваіх моцных бакоў і хібаў. Цікавыя зносіны, камандная праца – складана апісаць адразу ўсе эмоцыі.

Віншуем і ганарымся высокім вынікам нашай зямлячкі! Няхай «Крыштальны журавель» будзе толькі адной з мноства ўзнагарод, якія чакаюць Святлану Іванюшыну наперадзе.

Алена Масцерава, «РК».

Фота https://www.mlyn.by/wp-content/uploads/2020/09/20200921162653_IMG_6785-900x600.jpg