Новости
Новая каманда лагойскіх інтэлектуалаў атрымала першую перамогу
главное
1515 дня(-ей) назад
2
4

У суботу 26 верасня на базе СШ № 2 г. Беразіно прайшоў рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Лыжка цмока» сярод вучняў 5 – 8 класаў. У ім прынялі ўдзел 30 каманд з усёй краіны.

Лагойскі раён прадстаўлялі выхаванцы Вадзіма Кузміча, які сёлета трэніроўкі па «Што? Дзе? Калі?» праводзіць у Лагойскім цэнтры дзіцячай творчасці.

«Хамячкі» і «Суслікі» з райцэнтра спаборнічалі са сваімі равеснікамі з іншых гарадоў у «Медыяазбуцы», «Сваёй гульні» і «Што? Дзе? Калі?». Калі ў першых двух выпрабаваннях «Хамячкі» знаходзіліся ў сярэдзіне турнірнай табліцы, то апошні этап прынёс ім другое месца.

Школьнікі займаюцца ўсяго месяц, а ўжо сталі срэбранымі прызёрамі ў змаганні з больш вопытнымі супернікамі. Да гэтага яны паспелі няблага выступіць на Чэмпіянаце Беларусі «Савяня».

Пажадаем лагойскім інтэлектуалам поспехаў у наступных гульнях!

Алена Масцерава, «РК».