Новости
Мастацкая галерэя запрашае на квэст
главное
1530 дня(-ей) назад
2
4

Якіх класікаў вы сустрэлі ў экспазіцыі? Колькі разоў бабулі на карцінах атрымалі перамогу ў спартыўных спаборніцтвах? А на якіх палотнах дзядуля забыў апрануць шапку? На гэтыя і іншыя пытанні патрэбна будзе адказаць удзельнікам квэст-гульні «Нясумны жывапіс», распрацаванай у Мастацкай галерэі Сяргея Давідовіча ў Лагойску.

– Квэст разлічаны на групы ад 5-ці чалавек, якім трэба выканаць цікавыя заданні па сюжэтах карцін мастака Сяргея Давідовіча на вясковую і спартыўную тэматыку, – расказала малодшы навуковы супрацоўнік Валянціна Кезік.

Напрыклад, удзельнікі павінны будуць сабраць з пазлаў карціну і знайсці яе арыгінал на выставе. Разабраўшы і прааналізаваўшы пэўны сюжэт, «ажывіць»

карціну. Разгадаць красворды па жывапісе і мастацкай культуры.

Прапанаваны квэст накіраваны не толькі на паглыбленае знаёмства з творчасцю нашага земляка, але і на развіццё ўвагі, творчых здольнасцяў, практычных ведаў і ўменняў у мастацка-эстэтычным накірунку.

Алена Масцерава, «РК».