У суботу скончылася чарговая змена лагера Беларускай лігі інтэлектуальных каманд. Адтуль лагойская каманда «Вялікі прайгравальнік» вярнулася з некалькімі дыпломамі і Вялікім кубкам Беларусі па «Што? Дзе? Калі?». Гэта ўзнагарода штогод уручаецца па выніках спаборніцтваў, у якіх каманда плённа ўдзельнічае на працягу года.
Выхаванцы Вадзіма Кузміча з інтэлектуальнага клуба «Ad astra» неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі турніраў ў 2019 – 2020 гадах, ад мясцовага да міжнароднага ўзроўняў, у тым ліку дыстанцыйных. Кубак быў уручаны лагайчанам падчас цырымоніі адкрыцця 22-й змены лагера «БЛІК».
У рамках змены праходзіў таксама чэмпіянат Беларусі па індывідуальнай «Сваёй гульні», пераможцам якога стаў лагайчанін Вітольд Машчанкоў.
Алена Масцерава, «РК».
Фота Алёны Сярковай.