Новости
Цэнтр развіцця «Сонечны горад» адкрыў навучальны сезон у новым будынку
главное
1544 дня(-ей) назад
2
4

У апошнюю суботу жніўня прайшло адкрыццё новага памяшкання Цэнтра развіцця «Сонечны горад». Заняткі для дзяцей і падлеткаў цяпер будуць праходзіць у нядаўна пабудаваным доме па вуліцы Гайненскай, д. 1 у райцэнтры.

Цэнтр прапаноўвае разнастайныя праграмы навучання і развіцця дзяцей ва ўзросце ад 9 месяцаў і да выпускных класаў школы. У адпаведнасці з імі арганізавана яго новая прастора, падзеленая на вучэбныя кабінеты і гульнявыя пакоі, памяшканні для ўрокаў творчасці і фізічнай падрыхтоўкі. 

На цырымонію адкрыцця сабраліся бацькі з дзецьмі, якія ўжо займаюцца або пачнуць у гэтым годзе заняткі па самых розных накірунках. Для іх былі арганізаваны майстар-класы па харэаграфіі, таэквандо, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, канструяванні і іншыя. Прайшла таксама цырымонія ўручэння дыпломаў і карон дзяўчынкам, якія летам займаліся на курсе «Акадэмія прынцэс».

Кіраўнік цэнтра Наталля Стаіна, звяртаючыся да прысутных, расказала, што 1 верасня цэнтр распачне 7-мы навучальны сезон. Дырэктар назвала людзей, якія дапамагаюць яму развівацца, і запрасіла гасцей пазнаёміцца з новым домам для «Сонечнага горада», а таксама з яго дружнай камандай вопытных педагогаў.

 

Алена Масцерава,  «РК».