У апошні месяц лета чытачы Плешчаніцкай дзіцячай бібліятэцы знаёміліся з кнігамі, прысвечанымі хатнім жывёлам, на выставах «Кот-парад» і «Домашние любимцы».
Таксама на працягу года тут дзейнічаюць выставы «Минувших дней святую память мы будем бережно хранить» і «Здоровому – всё здорово!», праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы.
Юныя чытачы прымалі ўдзел у віктарынах і гульнявых праграмах, прысвечаных правілам дарожнага руху, паводзінаў і бяспекі, узаемаадносінам у калетыве і сям’і і іншым тэмам.
Як расказала бібліятэкар Ганна Грыдзюшка, 1 верасня ў бібліятэцы традыцыйна пройдзе імпрэза, прысвечаная Дню беларускага пісьменства, «З любоўю да слова». У пачатку месяца са школьнікамі таксама будзе праведзена гутарка, прысвечаная Адзінаму дню бяспекі, прэс-гадзіна на тэму Вялікай Айчыннай вайны і іншыя мерапрыемствы.
Алена Масцерава, «РК».