Новости
У верасні недалёка ад Лагойскай аўтастанцыі пачнецца будаўніцтва шматкватэрнага дома
главное
1550 дня(-ей) назад
2
4

На верасень запланаваны пачатак узвядзення 20-кватэрнага жылога дома на вуліцы Гайненскай у райцэнтры. Пра гэта нам паведаміў майстар участка ААТ «МПМК-198» Юрый Шабуня.

На дадзены момант спецыялісты будаўнічай арганізацыі працуюць у раёне фізкультурна-аздараўленчага комплекса «Лагойск» над пракладкай труб сістэмы водазабеспячэння. Падключэнне новых камунікацый адбудзецца ў самы бліжэйшы час.

Дакладная дата пакуль невядомая (пра яе загадзя папярэдзяць жыхароў), але падчас ажыццяўлення ўрэзкі ў сістэму ў кватэрах лагайчан будзе адсутнічаць вада. Спецыялісты абяцаюць завяршыць працэс падключэння за адзін дзень.

Алена Масцерава, «РК».