Новости
У Гайне праходзіць свята вёскі
главное
1565 дня(-ей) назад
2
4

Сёння сваё свята адзначаюць шэсць вёсак Лагойшчыны. Сярод іх - Гайна. 

З раніцы на Азёрнай шматлюдна: акрамя таго, што гаенцы спяшаюцца на выбарчы ўчастак, які размяшчаецца тут жа, дык яшчэ увішныя гаспадынькі рахтуюцца да ўрачыстага свята.Яны ладзяць выставы вырабаў майстроў-умельцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ствараюць імправізаваны глядзельную залу са сцэнай і танцпол. 

На  свята да жыхароў Гайны завітаў намеснік старшыні райвканкама Аляксандр Бойка. Шмат цёплых слоў віншавання прагучала з вуснаў Аляксандра Віктаравіча:

- Не памылюся, калі скажу, што Гайна - адна з лепшых вёсак раёна, тут жывуць працавітыя, дружныя і душэўныя людзі, - зазначыў госць свята.

Падтрымаў Аляксандра Бойку і старшыня мясцовага сельвыканкама Андрэй Свібовіч, які зазначыў, што, нягледзячы на свой узрост, Гайна - адна з самых маладзёжных вёсак сельсавета. Тут пражывае восем шматдзетны'х сем'яў, многа тых, хто выхоўвае па двое дзетак, ёсць і маладыя сем'і.

Разам з тым шмат у Гайне і тых, хто многае пражыў і перажыў і цяпер дзеліцца здабытым вопытам з моладдзю. Шмат добрых словаў прагучала на сяце ў адрас доўгажыхвроў Марыі Кунскай і Ніны Рыбаковай.

Узгадалі вядучыя і старонкі ваеннага ліхалецця. На жаль, усе менш сведкаў тых гадоў застаецца сярод нас, але святая памяць перадаецца з пакалення ў пакаленне. І тыя, хто перажыў гады фашысцкай навалы, не даюць нам забыцца на іх. Выказаць даніну павагі. павіншаваць не толькі са святам вёскі, але і з гадавінай Вялікай Перамогі сведкаў вайны імкнуўся кожны з гаенцаў.

Доўга яшчэ гучалі песні ў выкананні артыстаў мясцовага дома культуры і ўдзельніаў самадзейных калектываў. Моладзь танцавала, людзі сталага ўзросту паважна назіралі за імі. 

А побач разгарнуўся сяточны гандаль: тут можна было не толькі набыць розныя прысмакі па нізкім кошце. але і пасядзець за столікам на летнім кафэ. каб абмеркаваць з сябрамі і суседзямі надзённыя пытанні.

yii\base\ErrorException
Error

PHP Core Warningyii\base\ErrorException

Module 'mysqli' already loaded

$_GET = [
    'id' => '2232',
    'r' => 'news/show',
];