Новости
«Школьны кірмаш» працуе ў Лагойску
главное
1595 дня(-ей) назад
2
4

З 15 ліпеня ў Лагойску адкрыўся «Школьны кірмаш». У гандлёвай палатцы каля ўнівермага «Гайна» можна набыць неабходныя для школьнікаў тавары. Зразумела, што абмежаваная плошча не дазваляе размясціць тут вялікую колькасць прадукцыі, аднак асартымент у гандлёвай кропцы даволі разнастайны: ад канцылярскіх тавараў і рукзакоў да абутку і школьнай формы.

Дарэчы, як расказалі прадаўцы, за мінулы тыдзень часцей за ўсё пакупнікі выбіралі менавіта канцылярскія тавары. Вось і падчас нашага візіту адна з пакупніц набывала фламастары.

А Алена Дубаневіч з райцэнтра для сваёй унучкі-мінчанкі купіла прыгожы касцюм айчыннай вытворчасці – пінжак са спадніцай усяго за 29 рублёў. Ёсць тут, канешне, кошты і нашмат вышэйшыя.

– Калі нейкі від тавараў адсутнічае, мы адразу падаём заяўку на яго дастаўку, якая аператыўна выконваецца, – расказала Крысціна Мароз.

Дзяўчына сёлета скончыла Лагойскую гімназію, збіраецца стаць юрыстам і ўжо не першы год працуе летам, як і яе былая аднакласніца Яна Недрашлянская, калега па «Школьным кірмашы». Гімназію Яна скончыла з залатым медалём і выдатна здала тэсты, набраўшы 99 балаў па беларускай мове і 97 па англійскай. Дзяўчына выбрала спецыяльнасць, звязаную з эканомікай, і павязе дакументы ў сталічную ВНУ ў панядзелак, калі будзе выхадны, бо «Школьны кірмаш» працуе з аўтрка па нядзелю, з 10.00 да 15.00.

Алена Масцерава, «РК».