Новости
У конкурсе Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў перамаглі прадстаўнікі з Лагойска
главное
1586 дня(-ей) назад
2
4

Мінская абласная арганізацыя ветэранаў праводзіла конкурс «Их подвиг жив в воспоминаниях», прысвечаны 75-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Усе раёны Міншчыны і горад Жодзіна прадаставілі сваіх удзельнікаў у розных намінацыях: літаратурныя творы ветэранаў (вершы, проза), музычныя творы (аўтарская песня ветэранаў), конкурс малюнкаў (у ім маглі ўдзельнічаць унукі і праўнукі ветэранаў), стварэнне відэаматэрыялаў з успамінамі пра вайну.

У літаратурнай намінацыі перамогу атрымала Надзея Мядзелец, жыхарка г. Лагойска, былая настаўніца, удзельніца літаратурнага аб’яднання «Рунь» пры Лагойскай раённай бібліятэцы і Мінскага абласнога клуба паэтаў і кампазітараў  «Жывіца». Лагайчанка атрымала першае месца за вершы «Сестричка», «У обелиска», «Плен».

Трэцяе месца заняў відэаролік з успамінамі ветэрана Дзмітрыя Паповіча, падрыхтаваны Лагойскай раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Віншуем пераможцаў!

Алена Масцерава, «РК».