Новости
Пытанні стану дарог турбуюць супрацоўнікаў ветстанцыі
главное
1602 дня(-ей) назад
2
4

У чацвер, 16 ліпеня, у Лагойскай райветстанцыі прыём грамадзян правяла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Алена Куніцкая.

Лагайчан, якія звярнуліся да спецыяліста, турбавала адно і тое ж пытанне – стану дарог.

Таццяна Гецьман расказала, што пражывае на вуліцы Сельскай і ўжо не першы год звяртаецца ў камунальную службу, да прадстаўнікоў раённага і абласнога кіраўніцтва з просьбай прыняць меры па паляпшэнні якасці дарожнага палатна. Грунтавая дарога на яе вуліцы ў ямінах, разбіваецца транспартам, размываецца дажджамі так, што прасйці можна толькі ў гумовых ботах. Жыхары, не дачакаўшыся дапамогі, самі падсыпалі дарогу, але пасля таго, як па ёй нядаўна прайшоў грэйдэр, стан палатна, наадварот, пагоршыўся.

Такія ж праблемы і ў Церхавічах: там ўзровень дарогі ад перыядычнага грэйдзіравання без падсыпкі стаў ніжэйшы за абочыны. Каля рэчкі ў гэтай жа вёсцы ёсць поле, якое ніхто не косіць.

Дар’ю Шатрун цікавіла, ці запланавана ў бліжэйшы час асфальтаванне ўчастка дарогі ад Крайска, дзе жыве яе мама, да Рагозіна. Перыядычна па ім праязджае грэйдэр, але мясцовыя жыхары спадзяюцца, што калі-небудзь гравійнае пакрыццё ўсё ж зменіцца на асфальтавае.

Алена Куніцкая падрабязна запісала ўсе пытанні, каб перадаць іх да разгляду адпаведным спецыялістам, якія павінны адказаць на іх у адпаведны тэрмін і, пры магчымасці, вырашыць.

Алена Масцерава, «РК».