Новости
Лагойскі райваенкамат адзначаў 76-ю гадавіну з дня ўтварэння
главное
1593 дня(-ей) назад
2
4

З нагоды 76-годдзя з дня ўтварэння ў Лагойскім раённым ваенным камісарыяце прайшла святочная ўрачыстасць. Калектыў установы пад кіраўніцтвам ваеннага камісара Юрыя Шэрсценя сустракаў ваенкамаў мінулых гадоў: Віктара Сянькевіча, Пятра Чэрніка, Міхаіла Курловіча, Андрэя Буцэра і Юрыя Марэцкага, які зараз з’яўляецца ваенным камісарам Смалявіцкага раёна і горада Жодзіна.

Для ганаровых гасцей была праведзена экскурсія па будынку. Былыя супрацоўнікі падзяліліся сваімі ўспамінамі з сённяшнімі работнікамі.

– Калі я прыйшоў сюды 30 гадоў назад, – успамінаў Пётр Чэрнік, які быў ваенным камісарам Лагойскага раёна з 1990 па 1993 гады, – то трапіў у вельмі дружны калектыў, з якім любыя задачы можна было вырашаць. Бачу, і зараз нічога не змянілася.

Тое, што калектыў ваенкамата згуртаваны, якім быў і 35 гадоў таму, пацвярджае Валянціна Бабэцкая, вядучы спецыяліст групы прызыву на ваенную службу.

– Я працую пры 12-м ваенным камісары і адзначу, што ў нас заўсёды былі добрыя кіраўнікі, – дзялілася Валянціна Уладзіміраўна. – Калектыў увесь час абнаўляецца, і вельмі важна, гэта падкрэслівае і сённяшні ваенкам Юрый Шэрсцень, што ўсе супрацоўнікі могуць замяніць адзін аднаго, выканаць любую работу – такі падыход дазваляе дзейнічаць зладжана і эфектыўна.

Алена Масцерава, «РК».