На Міжнародным фестывалі мастацтваў «Маладзечна CitiArt – 2020», які праходзіў дыстанцыйна, высокія вынікі ў намінацыі «Вакал» паказалі ўдзельнікі з Лагойска. Народны ансамбль народнай песні «Шчодрыца» адаслаў на конкурс відэа з песняй «Балада», якая ўжо неаднойчы выводзіла калектыў на першыя ступенькі п’едэсталу ў розных творчых спаборніцтвах. Прыгожая кампазіцыя прывяла да перамогі і на гэты раз: «Шчодрыца» атрымала за яе гран-пры.
Як паведаміла кіраўнік ансамбля Ларыса Лашкевіч, паспяхова выступілі і яе выхаванцы з дзіцячага калектыву «Шчадраняты», якія сталі лаўрэатамі ІІ ступені з песняй «Пойдзем, пойдзем лугам».
Гэтыя кампазіцыі крыху раней дапамаглі лагайчанам выдатна паказаць сябе на ІІ Міжнародным конкурсе народнага вакала «Серебрянное кружево», які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Там дарослы і дзіцячы ансамблі сталі лаўрэатамі І ступені.
Алена Масцерава, «РК».