Новости
Што думаюць маленькія лагайчане пра Дзень абароны дзяцей
главное
1633 дня(-ей) назад
2
4

Педагогі Цэнтра дзіцячай творчасці Лагойскага раёна знялі кранальны відэаролік. Метадысты Аксана Бароўская і Ганна Музычэнка падрыхтавалі і разаслалі пытанні бацькам маленькіх  дзяўчынак і хлопчыкаў. З атрыманых відэаадказаў Анжаліка Чэрнікава зманціравала відэафільм, у якім непасрэдныя, шчырыя юныя жыхары райцэнтра разважаюць аб тым, хто такія дзеці і дарослыя, што ім трэба для шчасця і г. д.

А 1 чэрвеня педагогі ЦДТ, апрануўшы вясёлыя касцюмы, сустракалі каля дзіцячых садкоў райцэнтра бацькоў дашкольнікаў, якім уручалі цукеркі з прадказаннямі, кім стане іх дзіця. Мэтай гэтай акцыі было падняць настрой дарослых і звярнуць іх увагу на тое, што дзеці – самае дарагое ў жыцці, што нягледзячы ні на якія складанасці, у сілах бацькоў зрабіць іх шчаслівымі. Метадысты змаглі паспець да кожнага з чатырох садкоў дзякуючы добраахвотнай дапамозе службе таксі «Новае».

Відэаролік можна паглядзець у суполцы нашай газеты «ВКонтакте».

Алена Масцерава.