У Цэнтры дзіцячай творчасці Лагойскага раёна выкарыстоўваюць новыя формы навучання. Пад кіраўніцтвам дырэктара Валерыя Шостака педагогі і метадысты цэнтра пачалі распрацоўку дыстанцыйных заняткаў для сваіх вучняў. Першыя відэаўрокі ўжо размешчаны на сайце cdtlog.schools.by.
У раздзеле «Видео занятий и видео наших выступлений» загружаны відэаўрокі, распрацаваныя такім чынам, каб у даступнай форме паказаць кожны этап стварэння прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вучань, паглядзеўшы іх, зможа самастойна паўтарыць увесь працэс вырабу.
У планах цэнтра – распрацоўка метадычнай відэаскарбонкі для арганізацыі гульняў у хатніх умовах, навучання ігры на гітары, псіхалагічных рэкамендацый для зносін з дзецьмі ва ў мовах самаізаляцыі.
Раздзел з відэаўрокамі будзе паступова дапаўняцца.
Алена Масцерава, «РК».