Новости
Вызначаны пераможцы ў конкурсе даследчых работ школьнікаў
главное
1667 дня(-ей) назад
2
4

Дваццаць дзве работы падрыхтавалі вучні 5 – 11 класаў для раённага этапу конкурсу даследчых работ. У ім удзельнічалі 11 устаноў адукацыі.

У секцыі «Гуманітарныя навукі» дыплом І ступені атрымалі вучаніцы Акцябрскай СШ Марыя Каролік і Аляксандра Абасава, якія працавалі над тэмай

«Study of English candy names as a means of increasing motivation for learning English».

Другое месца ў гэтай секцыі заняў адзінаццацікласнік Лагазінскай СШ Мікіта Молчан з тэмай «Сацыялагічны партрэт вёскі Лагаза: лічбы, факты, высновы», трэцяе – Паліна Пекарт і Дар’я Курыловіч з Плешчаніцкай СШ № 2 з працай «Использование математических принципов при разработке дизайна веб-страниц». З аналагічнай тэмай у секцыі «Дакладныя навукі» дыплом ІІІ ступені атрымаў Максім Ільін з Камена. Такой жа ўзнагародай адзначана ў секцыі «Філалогія» вучаніца СШ № 3 г. Лагойска Кацярына Ціхановіч, якая даследавала тэму «Без песні няма жыцця, як няма яго без сонца».

Першымі ў секцыі «Прыродазнаўства» сталі гімназісты Анастасія Алай і Павел Шчэрбіч з работай «Нейтрализующие свойства питьевых минеральных вод гидрокарбонатных буферных систем». Другое месца заняла вучаніца Калачаўскай школы Кацярына Пратасоўская з тэмай «Влияние фитонцидов на сроки хранения продуктов питания», трэцяе – гімназістка Ірына Кацуба з работай «Выделение фенольных соединений из растительного сырья для изготовления в домашних условиях косметических средств».