Новости
Як лагайчане выступілі на міжнародным конкурсе «Новыя вяршыні»
главное
1693 дня(-ей) назад
2
4

У сакавіку праходзіў VI Міжнародны фестываль-конкурс «Новыя вяршыні». У ім удзельнічалі прадстаўнікі розных узроставых катэгорый, салісты і ансамблі, якія спяваюць эстрадныя і народныя песні, выконваюць сучасныя і традыцыйныя танцы, іграюць на розных музычных інструментах, пішуць музыку, удзельнічаюць у тэатральных пастаноўках, паказах моды і па-мастацку чытаюць са сцэны. Сёлета ўдзельнікі свае нумары дасылалі на конкурс дыстанцыйна: запісвалі іх на відэа і адпраўлялі журы па інтэрнэце.

Наш горад у «Новых вяршынях» прадстаўлялі некалькі калектываў – з  Лагойскага РЦК і Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў.

Малодшая група эстраднай студыі «Млечны шлях» (кіраўнік Дар’я Зуб) за кампазіцыю «Лялечка» атрымала Дыплом ІІІ ступені. Старэйшая з песняй «Это время для нас» стала лаўрэатам ІІІ ступені.

Ансамбль танца «Квецень» Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Ала Каліна) быў адзначаны Дыпломам ІІІ ступені за народны танец «Гарэзы». А за эстрадны нумар «Зязюля» і кампазіцыю «Дзве палавінкі» (дуэт Анастасіі Куратнік і Аляксандры Кухаронак) ансамбль атрымаў прыз сімпатый журы.

Народны вакальны ансамбль «Лагойская Жывіца» выступіў з кампазіцыяй «Вянок беларускіх песень» у апрацоўцы кіраўніка калектыву Уладзіміра Мірончыка і стаў лаўрэатам ІІІ ступені.

Дзіцячы калектыў «Шчадраняты» (кіраўнік Ларыса Лашкевіч) стаў лаўрэатам ІІІ ступені з народнай песняй «Пойдзем, пойдзем лугам» ва ўзроставай катэгорыі ад 11 да 14 гадоў. Ларыса Лашкевіч з’яўляецца таксама мастацкім кіраўніком і салісткай народнага ансамбля народнай песні «Шчодрыца», які выступаў з «Баладай» і стаў лаўрэатам І ступені!

Алена Масцерава.