Новости
Імёны 18 ветэранаў з Лагойшчыны ўвойдуць у новую кнігу
Дакументальную кнігу пра герояў Вялікай Айчыннай вайны плануюць выпусціць да 75-годдзя Вялікай Перамогі. У ёй будзе расказвацца пра ўраджэнцаў Мінскай вобласці, якія абаранялі нашу Радзіму ад ворагаў на франтах і ў партызанскіх фарміраваннях. Такіх засталося крыху больш за 400 чалавек.
главное
1709 дня(-ей) назад
2
4

– Пры падрыхтоўцы матэрыялаў для кнігі нам было даручана сабраць інфармацыю пра воінаў, якія нарадзіліся на Лагойшчыне, – расказаў Мікалай Крэсік, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў. – Мы сфатаграфавалі кожнага з 18-ці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і 2-х працаўнікоў тылу, якія пражываюць у нашым раёне. Сабралі пра іх біяграфічную інфармацыю. Даведаліся, дзе яны ваявалі, якія подзвігі здзейснілі, за што атрымалі ўзнагароды, як праходзіла іх працоўная дзейнасць па ўзнаўленні народнай гаспадаркі пасля вайны.

Вялікую дапамогу ў зборы інфармацыі аказалі сельскія Саветы: Акцябрскі, Крайскі, Каменскі, Янушкавіцкі, Лагойскі і Плешчаніцкі. У апошніх двух мы працавалі разам з рэдакцыяй раённай газеты. Усе звесткі своечасова былі дасланыя ў Мінскую абласную арганізацыю ветэранаў, засталося дачакацца выхаду кнігі.

Фотапартрэты ветэранаў можна ўбачыць на спецыяльным стэндзе ў будынку дзіцячай бібліятэкі, дзе месціцца Лагойская раённая арганізацыя ветэранаў. Тут аформлены куток памяці ў гонар тых, хто абараняў наш край ад фашысцкіх захопнікаў. На стэндзе ў кабінеце ветэранскай арганізацыі знаходзіцца цікавая інфармацыя на тэму Вялікай Перамогі. Сярод іншых матэрыялаў ёсць сапраўды ўнікальны экспанат – выпуск газеты «Красная звезда» за 10 мая 1945 года.

Алена Масцерава.