Новости
З 1 красавіка пачынаецца месячнік па добраўпарадкаванні: далучыцца можа кожны
главное
1701 дня(-ей) назад
2
4

З наступнага тыдня, 1 красавіка, пачнецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Штогод традыцыйна ў ім прымаюць удзел установы, прадпрыемствы і арганізацыі Лагойшчыны, якія працуюць на замацаваных за імі тэрыторыямі і землях агульнага карыстання. Актыўна ўдзельнічаюць ў навядзенні парадку жыхары горада і сельскай мясцовасці.

Некаторыя арганізацыі вырашылі не чакаць наступнага тыдня, і ўжо ў апошнія дні сакавіка выйшлі на добраўпарадкаванне розных аб’ектаў. Не застаўся ў баку і калектыў рэдакцыі газеты «Родны край». Нашы супрацоўнікі папрацавалі на вуліцы Карла Лібкнехта.

Далучыцца да акцыі можа кожны чалавек: толькі разам мы зробім нашу зямлю ўтульнай і чыстай.

Алена Масцерава, «РК».