Новости
Калекцыю па ўзорах беларускіх посцілак стварае лагайчанка Наталля Марцінкевіч
главное
1723 дня(-ей) назад
2
4

Метадыст-майстар Лагойскага раённага дома рамёстваў Наталля Марцінкевіч пачала працу над калекцыяй «Узоры беларускіх посцілак».

– Тканыя посцілкі, якія захаваліся з даўніх часоў у вясковых хатах, у бабуліных куфэрках, - шыкоўныя, – зазначае жанчына. – Яны могуць адрознівацца ў залежнасці ад тэхнікі і рэгіёна, аднак агульная для іх асаблівасць – цёмны (часта чорны) колер і геаметрычны малюнак. Гледзячы на іх, я вырашыла, што такая прыгажосць павінна не толькі захоўвацца ў якасці музейных экспанатаў, але і працягваць выкарыстоўвацца ў сучаснасці, таму стала вышываць лікавай гладдзю на чорнай тканіне найбольш распаўсюджаныя ўзоры. Шмат іх можна знайсці ў выданні Міхаіла Кацара «Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка» – і яны будуць адлюстраваны ў наступных працах.

Літаральна на днях сцены дома рамёстваў аздобіў першы выраб Наталлі, і ўжо гатова палова другога вышыванага пано. Пакуль у планах майстра стварыць невялікую серыю з 5-6 работ. Але хто ведае, магчыма, з часам маштабы міні-калекцыі павялічацца.

Алена Масцерава.