Абласная спартакіяда па баскетболе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ праходзіла 9 – 11 сакавіка на базе ФАЦ «Лагойск». У ёй удзельнічалі юнакі 2004 – 2005 гадоў нараджэння і маладзейшыя за іх з 10 школ Міншчыны.
У фінальны дзень за першае месца змагаліся баскетбалісты з Лагойска і Дзяржынска. У выніку нашы землякі абышлі супернікаў і сталі пераможцамі абласной спартакіяды. Адпаведна каманда з Дзяржынска заняла другое месца, бронзавыя прызёры – спартсмены з Маладзечна.
Падчас вучэбна-трэніровачнага збору выхаванцы трэнераў Дзмітрыя Новікава і Андрэя Штогрына будуць рыхтавацца да ўдзелу ў рэспубліканскай спартакіядзе. Пажадаем поспеху ў далейшых спаборніцтвах Кірылу Дыдзіку, Мікіту Баркоўскаму, Аляксандру і Аляксею Пустаходам, Яўгену Грыдзюшку, Аляксандру Герасімаву, Аляксандру Саўрыцкаму, Захару Новікаву, Паўлу Алісіёнку, Назару Емільянаву, Мацвею Саковічу, Фёдару Гулісу.
***
Таэквандысты, якія займаюцца ў трэнераў Валерыя Вячоркі і Анастасіі Паўлоўскай, паказалі выдатныя вынікі на абласным першынстве сярод кадэтаў. Спаборніцтвы праходзілі 6 – 7 сакавіка ў Мінску.
У вагавай катэгорыі 27 кг 1-е месца заняла Валерыя Насеннік, 2-е – Надзея Сапега, 3-е – Эвеліна Мароз, а сярод хлопчыкаў – Раман Сарока.
Золата атрымалі Дар’я Левіна у катэгорыі 30 кг, Ганна Артыш і Антон Юдзінок – 52 кг, Мацвей Дзенісевіч – 57 кг, Валерыя Білібіна – 59 кг.
Другое месца ў сваёй вазе занялі Аляксей Сяркоў і Улад Цішкевіч, трэцяе – Павел Шашок, Ягор Батурын, Раман Тарасевіч і Арцём Лазарэвіч.
Віншуем пераможцаў!
Алена Масцерава, «РК».