Новости
"Лідарам года" стала школьніца з Лагойска
главное
1715 дня(-ей) назад
2
4

У Цэнтры дзіцячай творчасці г. Лагойска прайшоў раённы конкурс «Лідар – 2020». Пяцёра школьнікаў спаборнічалі ў ім за права называцца самым актыўным, ініцыятыўным, крэатыўным вучнем на Лагойшчыне.

Перамогу атрымала васьмікласніца СШ № 1 райцэнтра Марыя Бондарава. Дзяўчынка захапляецца музыкай і спортам, любіць турызм, з’яўляецца ўдзельніцай Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, аб чым паведаміла падчас самапрэзентацыі і ў відэароліку «Адзін дзень з жыцця лідара».

Яна прэзентавала сацыяльна значны праект «Не рискуй!», накіраваны на навучанне малодшых школьнікаў правілам бяспекі, алгарытмам дзейнасці ў небяспечных сітуацыях. Школьніца расказала пра падкаст «Осторожные сказки-подсказки» і паказала фільм «Один дома», над якімі працавала цэлая каманда аднадумцаў з яе школы.

Другое месца раздзялілі дзесяцікласнікі Улад Апіхамовіч з Плешчаніцкай СШ № 1 і Анастасія Мяркур’ева з другой школы пасёлка. Дыплом ІІІ ступені атрымала Аксана Калоша з Лагазы, падзяку за ўдзел – Ілья Смірноў з Крайска.

Удзельнікі конкурсу паслухалі цудоўныя песні ў выкананні Марыны Філіповіч і Захара Бабкевіча.

Марыя Бондарава будзе прадстаўляць Лагойскі раён на абласным этапе конкурсу.

Алена Масцерава. Фота аўтара.