Новости
У «Фэсце аднаго верша» прынялі ўдзел паэты з Лагойшчыны
главное
1751 дня(-ей) назад
2
4

У ХІІ «Фэсце аднаго верша», які штогод арганізуе ў Мінску паэт Георгій Барташ, прымалі ўдзел прадстаўнікі літаратурнага аб’яднання «Рунь», што дзейнічае пры Лагойскай цэнтральнай бібліятэцы. Свае вершы на яго даслалі Мікола Ляшчун, Аляксандр Клімавец, Вольга Вярбіцкая, Валянціна Мурзіч, Надзея Мядзелец, Аляксандр Рагачоў.

Сярод аўтараў з нашага раёна больш за ўсё галасоў у народным галасаванні набраў верш Надзеі Мядзелец, якая выступала пад псеўданімам Балагурка.

Фінальны вечар «Фэста аднаго верша» прайшоў 16 лютага ў музеі Максіма Багдановіча. На ім гучалі паэтычныя творы ўдзельнікаў з розных краін, за якіх прагаласаваў хаця б адзін з членаў журы. Пераможцай фэсту, якая набрала найбольшую колькасць галасоў літаратараў, стала Дар’я Іваноўская з Санкт-Пецярбурга. У народным галасаванні, якое праходзіла ў Фэйсбуку, перамагла Ірына Ляшкевіч з в. Мачуль Столінскага раёна.

Алена Масцерава.