Новости
Ювеналы з Лагойска заваявалі срэбра на абласным чэмпіянаце па «Што? Дзе? Калі?»
главное
1740 дня(-ей) назад
2
4

Чэмпіянат Мінскай вобласці па «Што? Дзе? Калі?» і каманднай «Сваёй гульні» прайшоў 15 лютага на дзвюх пляцоўках: у Жодзіна і Салігорску. Удзел у ім прынялі 39 ювенальскіх зборных (вучні 7-9 класаў).

Лагойскі клуб «Ad astra» прадстаўляла ў Жодзіна каманда «Компромат не нужен», у якую ўваходзяць Аліна Дудко (капітан), Дар’я Ерахавец, Анастасія Традчык, Ульяна Талстушка, Кацярына Салодкая і Уладзіслаў Загорскі. Нашы ювеналы паказалі выдатную гульню, заняўшы 2-е месца ў «Што? Дзе? Калі?» і 5-е – у каманднай «Сваёй гульні».

Як паведаміў трэнер каманды Вадзім Кузміч, дзякуючы высокім вынікам гэта каманда прайшла адбор на ювенальскі чэмпіянат «БусЛІК», які пройдзе 14-15 сакавіка ў Магілёве.

Алена Масцерава.