Новости
Фестываль метадычных ідэй «Крокі да майстэрства» прайшоў на базе Цэнтра дзіцячай творчасці
главное
1743 дня(-ей) назад
2
4

У ім прынялі ўдзел 38 педагогаў з 18-ці раёнаў Міншчыны.

– Падчас "круглага стала" абмяркоўвалася тэма рэалізацыі этнакультурнага кампанента ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, – расказала метадыст Аксана Бароўская. – Педагогі гаварылі пра выхаванне вучняў на аснове народнай творчасці, дзяліліся сваімі распрацоўкамі і метадычнымі ідэямі.

Удзельнікі фестывалю паўдзельнічалі ў майстар-класе па народна-бытавым танцы, трэнінгу «Сямейныя каштоўнасці», тэатральнай дзеі. Яны навучыліся рабіць ляльку-абярэг і атрымалі новыя веды па саломапляценні.  

Наватарскі курс па каліграфіі, які сёлета ўпершыню адкрыўся ў Лагойску, надзвычай зацікавіў настаўнікаў, многія з іх выказалі жаданне развіваць гэты накірунак у цэнтрах дзіцячай творчасці сваіх раёнаў.

Насычаную праграму завяршыла экскурсія ў Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Алена Масцерава.