Новости
У гімназіі прайшла творчая сустрэча са «Шчодрыцай»
главное
1744 дня(-ей) назад
2
4

Тыдзень гуманітарных навук распачаўся ў Лагойскай гімназіі. Ужо прайшлі тэматычныя ўрокі, алімпіяды па беларускай і рускай мовах, літаратуры, гісторыі. А наперадзе вучняў чакаюць цікавыя квэсты, віктарыны, гульні і нават інтэлектуальны аўкцыён.

Яркім пачаткам Тыдня гуманітарных навук стала сустрэча з народным ансамблем народнай песні «Шчодрыца», якую арганізавала настаўніца Галіна Недрашлянская. Калектыў, у якім спявае і педагог гімназіі Кацярына Касьянава, выканаў розныя песні са свайго рэпертуару. Асаблівае захапленне ў гледачоў выклікала знакамітая «Балада», тэкст і мелодыя якой былі запісаны на Лагойшчыне. Гэта песня прынесла ансамблю шэраг яркіх перамог у конкурсах.

Падчас сустрэчы вучні актыўна задавалі пытанні і былі здзіўлены тым, што прыгожыя касцюмы ў народным стылі прыдумала і пашыла сама кіраўнік «Шчодрыцы» Ларыса Лашкевіч.

Шэраг пытанняў былі звязаны з тым, як можна трапіць у ансамбль. Тут выпадковых людзей не бывае, адзначылі ўдзельніцы, бо калі чалавек сапраўды любіць народную песню, ён ніколі ёй не развітаецца.

Алена Масцерава, «РК».

Фота Галіны Недрашлянскай.