У панядзелак пачаўся ІІІ абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. На базе розных устаноў адукацыі Міншчыны праходзяць выпрабаванні па дысцыплінах.
Так, Кацярына Ліс і Яна Недрашлянская з гімназіі г. Лагойска паказваюць сваё веданне англійскай мовы ў Уздзенскім сельскагаспадарчым ліцэі. Гімназістка Ганна Кішкурна выконвае заданні па рускай мове ў Салігорскім каледжы.
Адзінаццацікласнік СШ № 1 г. Лагойска Ігар Саўрыцкі рашае конкурсныя задачы па матэматыцы ў Нясвіжскай гімназіі.
А вучаніца Крайскай СШ Вольга Міхалевіч спаборнічае за прызавое месца па астраноміі ў Вілейскім дзяржаўным каледжы.
Лагайчанін Мікіта Леўчанка вучыцца ў Мінскім абласным ліцэі і змагаецца з самымі моцнымі хімікамі вобласці.
Пажадаем нашым маладым землякам поспехаў!
Алена Масцерава.