Новости
Танцавальны марафон правёў ансамбль «Росквіт»
главное
1800 дня(-ей) назад
2
4

Першы юбілей – 5 гадоў з дня заснавання – лагойскі ансамбль «Росквіт» адзначыў танцавальным марафонам. На яго сабраліся ўсе ўдзельнікі: малодшыя групы, асноўны састаў, які выступае на канцэртах і конкурсах, група хобі, якую наведваюць жанчыны, каб навучыцца танцаваць «для сябе», а не для сцэны.

Завіталі таксама мамы, таты і бабулі маленькіх ўдзельніц, госці, якія вырашылі бліжэй пазнаёміцца з ансамблем.

Марафон распачаўся агульнай размінкай ўсіх груп, затым кожная з іх паказала свае ўменні і навыкі, элементы розных танцаў. Напрыклад, гледачы даведаліся, чым адрозніваецца павольны вальс ад хуткага, венскага.

А потым танцавалі ўсе прысутныя: пад кіраўніцтвам таленавітага харэографа Кацярыны Хан, якая заснавала ансамбль, дзеці і дарослыя вучылі дзіцячы «Танец качанят»,  «Берлінскую польку» і традыцыйныя беларускія танцы.  

Марафон цягнуўся 2 гадзіны, на працягу якіх у камфортнай танцавальнай зале панавала атмасфера прыгажосці і гармоніі.

Алена Масцерава.