Новости
У Астрошыцкай школе гучалі вершы пра маму
главное
1863 дня(-ей) назад
2
4

Творчая сустрэча з прадстаўнікамі раённага літаб’яднання «Рунь» прайшла з нагоды Дня маці ў Астрошыцкай школе.

Надзея Мядзелец, якая адкрыла імпрэзу, паразважала разам з вучнямі 5-7-х класаў, што такое малая радзіма, чаму яе трэба любіць, і прачытала вершы, прысвечаныя роднаму краю, беларускай прыродзе, любімай матулі, а таксама байкі на маральна-этычную тэму.

Вольга Вярбіцкая расказала пра сваю маму, якой ужо 93 гады, і прачытала радкі, напісаныя ў яе гонар, а таксама цудоўныя вершы пра восень, родны горад, лагойскі парк. Не абмінула аўтар і ваенную тэматыку.

Выступленне Алена Масцеравай было прысвечана святу ўраджаю і дзіцячай тэматыцы.

Школьнікі ўважліва і зацікаўлена слухалі аўтараў, актыўна адказвалі на пытанні. Вучаніца Іра Градовіч ад імя вучняў падзякавала паэтам і запрасіла працягваць творчыя сувязі са школай. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Іна Бельская прапанавала зладзіць сустрэчу са школьнікамі падчас чарговага пасяджэнння літаб’яднання ў Лагойскай бібліятэцы. Вучань Станіслаў Аксючыц прынёс для аўтографаў кнігі “Пад Купалавай зоркай”, дзе сабраны творы розных аўтараў Лагойшчыны, у тым ліку і гасцей імпрэзы. Настаўніца Кацярына Асташэвіч правяла для творцаў экскурсію па школьным музеі і ўручыла падарункі, зробленыя сумесна з вучнямі.

Алена ЛУЧЫНА.